|
|
| НацБанк РБ Курсы валют 22.02.2012 EUR / BYR 10860 USD / BYR 8200 RUB / BYR 275 |
20.01.2012
Чарговы рэйд у межах акцыі “Падлетак-сям’я ” адбыўся 19 снежня. Група ў складзе прадстаўнікоў камісіі па справах непаўналетніх, інспекцыі па справах непаўналетніх, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі і сацыяльнага прытулка, газеты "Маяк" наведала сем’і ў Боркаўскім і Здзітаўскім сельсаветах. Мэта дадзенага мерапрыемства даведацца, у якіх бытавых умовах жывуць дзеці ў сем’ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна апасным становішчы і патрабуюць дзяржаўнай абароны. Прадстаўнік пажарнай службы правяраў захаванне правіл пажарнай бяспекі пры карыстанні ацяпленнем, электрычнасцю. У час наведвання члены груп цікавіліся ўмовамі пражывання дзяцей, праблемамі, для вырашэння якіх неабходна дапамога, што зроблена бацькамі, чые дзеці знаходзяцца ў сацыяльным прытулку, для таго, каб яны хутчэй вярнуліся дадому. У кожным выпадку свая гісторыя чалавечай няўдачлівасці і жыццёвай беспрасветнасці. Напрыклад, сям’я П. з в. Лясковічы: сям’я фактычна распалася, жонка як поўгода з’ехала і кінула 4 непаўналетніх дзяцей мужу. Віталь працуе і даглядае дзяцей, хоць бытавыя ўмовы далёка не ідэальныя, бацька клопат пра сям’ю на чужуя плечы перакладваць не жадае.
Адпаведнымі раённымі ўстановамі рэгулярна праводзіцца прафілактычная работа з так званымі недабрадзейнымі сем’ямі з мэтай змяніць сітуацыю ў якой вымушаны жыць дзеці, папярэдзіць бацькоў, якія заліваюць нягоды алкаголем. Работа накіравана на тое, каб стварыць надзейны тыл, адчуваючы падтрымку якога, дзеці маглі б упэўнена рабіць першыя крокі ва ўласным жыцці.
Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх